Беларус басанож уцякаў ад польскіх паліцыянтаў (фота)

Як паведамляе сайт Падляшскай паліцыі, мужчына прымерыў у краме чаравікі коштам больш за 300 злотых (каля 100 долараў). Пасля гэтага ён выйшаў у іх з крамы, не заплаціўшы за абутак.

Аднак за хлопцам пабеглі паліцыянты. Спрабуючы пазбавіцца ад паліцэйскай пагоні, беларус выкінуў скрадзены абутак і пабег басанож. Аднак і гэта не ўратавала яго ад затрымання.

Цяпер беларусу за злачынства давядзецца адказаць перад судом.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі