"Басовішча" можа спадзявацца толькі на "Дапамогу"?

Калі міністар адміністрацыі згодзіцца на іх прапанову, “Дапамога” гарантуе правядзенне Басовішча. Дарэчы, з просьбай дапамагчы да “Дапамогі” звярнуліся самі арганізатары фэсту — БАС.

Калі чыноўнікі пагодзяцца, каардынатарам Басовішча мае стаць Роберт Матышэўскі, адзін з кіраўнікоў “дапамогі”. У найбліжэйшыя два тыдні будзе вядома, што вырашыць Міністэрства адміністрацыі ў справе "Басовішча". На ранейшых арганізатараў чыноўнікі не спадзяюцца, бо мелі праблемы са справаздачамі за папярэднія "БАСы", адзначае gazeta.pl.

"Дапамога" зазначае, што 90 тысяч злотых (каля 30 тысяч долараў), якія дае Міністэрства адміністрацыі, мала для такой імпрэзы. Але арганізацыя бярэцца знайсці ў спонсараў дадатковыя сродкі, так што агулам фэст правялі б за 140 тысяч злотых.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі