Барысаўскія апазіцыянеры хочуць працаваць на дзяржпрадпрыемствах

З такой прапановай выступілі актывісты Барысаўскай гарадской філіі АГП, паведамляе барысаўскі сайт ex-Press. Кіраўнік філіі Міхаіл Васільеў кажа, што пасля прэзідэнцкіх выбараў ён пазбавіўся магчымасці займацца бізнэсам. Паколькі такіх людзей у Барысаве шмат, яны вырашылі ўладкоўвацца на працу на дзяржаўныя прадпрыемствы. У анкетах актывісты збіраюцца пісаць, што займаюць актыўную грамадзянскую пазіцыю, уваходзяць у Аб'яднаную грамадзянскую партыю.

Барысаўчан падтрымалі актывісты партыі з іншых гарадоў Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі