З пачатку года рубель дэвальваваўся на 185%

20 кастрычніка Беларуская валютна-фондавая біржа выйшла на адзіны абменны курс рубля. Таргі працягваліся ўсяго 15 хвілін. Па іх выніках курс беларускага рубля ў адносінах да долара ЗША усталяваны на ўзроўні 8680 за $1.

Долар узняўся ў параўнанні з вынікамі ўчорашніх таргоў на асноўнай сесіі на 51,96%. У параўнанні з вынікамі ўчорашніх таргоў на дадатковай сесіі долар апусціўся на 1,26%.З выхадам на адзіны абменны курс долара стала магчымым падлічыць афіцыйную дэвальвацыю беларускага рубля з пачатку 2011 года. На 20 кастрычніка яна складае 185%.

Беларуская валютна-фондавая біржа сёння перайшла на новы рэжым працы. Цяпер будзе праводзіцца толькі адна сесія таргоў.

Нагадаем, што дадатковая сесія таргоў была ўведзеная месяц таму. На ёй камерцыйныя банкі маглі набываць і прадаваць валюту па рынкавым кошце. Менавіта пасля ўвядзення гэтай меры ў абменніках з’явіліся наяўныя долары і еўра.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі