Рэпетытар: Паступіць без нашай дапамогі можна, але ў Мінску да нас ідзе 90%

Рэпетытар: Паступіць без нашай дапамогі можна, але ў Мінску да нас ідзе 90%

На апошнім званку сваёй дачкі Вікторыі Віктар Лукашэнка кажа, што дачка рыхтавалася да паступлення з рэпетытарамі па ўсіх прадметах, якія будзе здаваць.

"Вядома, абавязкова. Па матэматыцы, мовах, па ўсіх прадметах, якія будзе здаваць", — гаворыць журналістам “КамсамолкіВіктар Лукашэнка.

Дзяўчына ідзе на залаты медаль, паступаць будзе ў БДУ, імаверна, на спецыяльнасць, звязаную з эканомікай. Летась на эканамічны там бралі з 343 баламі з 400 магчымых.

Рэпетытар: Паступіць без нашай дапамогі можна, але ў Мінску да нас ідзе 90%
Віктар, Віка і Лілія Лукашэнкі. Фота kp.by

Пра "праблему рэпетытарства" яшчэ з красавіка гаворыць віцэ-прэм'ер Наталля Качанава. А вырашыць яе, на думку чыноўніцы, дапаможа ўвядзенне профільных класаў.

"Гэта дапаможа вывучаць прадметы на больш высокім узроўні і, можа быць, нейкім чынам вырашыць праблему рэпетытарства ў краіне", — кажа Наталля Качанава і не тлумачыць, што ж гэта за праблема.

Рэпетытар: Паступіць без нашай дапамогі можна, але ў Мінску да нас ідзе 90%

Паступіць ва ўніверсітэт можна і без рэпетытара. Пра гэта Еўрарадыё гавораць… самі рэпетытары. Можна нават здаць тэставанне на 100 балаў і трапіць на факультэт міжнародных адносінаў на бюджэт. Такі выпадак прыгадвае рэпетытар Аляксей Васілеўскі:

"Калі я яшчэ ў школе працаваў, у мяне была вучаніца. Яна без рэпетытараў набрала 100 балаў па матэматыцы. У яе была добрая настаўніца. Паступіла на міжнародныя адносіны".

Да рэпетытараў ходзяць таксама, каб праверыць веды, а яшчэ з аглядкай на аднакласнікаў: "Яны пайшлі — значыць, і мне трэба".

"90% звяртаюцца да рэпетытараў. Да мяне ходзяць і з раскручаных гімназій. Ідэальны варыянт, калі вучань прыходзіць паўтарыць матэрыял. У мяне былі вучні, якія ходзяць толькі 2-3 месяцы на паўтарэнне", — дадае Аляксей Васілеўскі.

У настаўніка беларускай мовы з мінскай гімназіі Максіма некаторыя вучні рыхтуюцца самастойна.

"…і здаюць рэпетыцыйнае тэставанне на 80 балаў. Але гэта па маім прадмеце, па іншых не ведаю. Часам настаўнікі вінаватыя, што ідуць да рэпетытараў. Калі здольнасцяў хапае, то могуць паступаць і без рэпетытараў. Бывае, што гэта даніна модзе, але індывідуальныя заняткі маюць карысць", — распавядае Максім.

Сёлета ў ВНУ на ўсе формы навучання плануецца прыняць больш за 63 тысячы чалавек. На дзённае на бюджэт змогуць паступіць 22,6 тысячы абітурыентаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі