"Рэпарцёры без межаў" заклікаюць улады Беларусі вызваліць трох аўтараў "Рэгнума"

"Рэпарцёры без межаў" заклікаюць улады Беларусі вызваліць трох аўтараў "Рэгнума"

На абарону трох аўтараў сайта "Рэгнум", затрыманых у Беларусі выступіла міжнародная праваабарончая арганізацыя "Рэпарцёры без межаў". Арганізацыя звярнулася з заклікам да беларускіх уладаў "неадкладна вызваліць трох блогераў — Дзмітрыя Алімкіна, Юрыя Паўлаўца і Сяргея Шыптэнку", перадае БелаПАН.

Як паведамлялася раней, Камітэт дзяржбяспекі затрымаў аўтараў расійскіх сайтаў і абвінаваціў у здзяйсненні наўмысных дзеянняў, накіраваных на ўзбуджэнне нацыянальнай і іншай сацыяльнай варожасці ў розных груп насельніцтва Расіі і Беларусі. Таксама іх вінавацяць ва ўбуджэнні варожасці па прыкметах нацыянальнай, моўнай ды іншай сацыяльнай прыналежнасці. Усе трое ўзятыя пад варту, ім пагражае ад 5 да 12 гадоў пазбаўлення волі.

Кіраўнік аддзела Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі "Рэпарцёраў без межаў" Ёхан Бірк з нагоды гэтых затрыманняў зазначыў, што артыкулы гэтых аўтараў "былі спрэчнымі, але гэта не апраўдвае іх затрымання".

Ён падкрэсліў, што ўзяццё пад варту не з'яўляецца ні неабходным, пі парпарцыйным паводле міжнародных стандартаў. "Мы просім беларускія ўлады вызваліць іх і забяспечыць справядлівае судовае разбіральніцтва з прыцягненнем незалежных экспертаў для ацэнкі зместу публікацый", — заявіў Бірк.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі