Re1ikt прэзентуе свой новы альбом "Kufar" (Слухаць)

Re1ikt прэзентуе свой новы альбом "Kufar" (Слухаць)

Гурт Re1ikt выклаў у агульны доступ свой новы альбом "Kufar".

Куфар — гэта такое месца, куды беларусы складалі самыя каштоўныя рэчы, — тлумачыць назву альбома бубнач калектыву Аляксандр Дземідзенка. — У нас быў шэраг песень, якія не трапілі ў альбом “Лекавыя травы” ды ў іншыя альбомы, плюс гімн каманды “Крумкачы” нашага аўтарства і гэтак далей. Яны для нас таксама вельмі каштоўныя і не хацелася б іх губляць. Таму мы сабралі іх у такі куфар і прапанавалі людзям. То бок “Куфар” — гэта такі альбом, які мы будзем адкрываць, даставаць адкуль песню за песняй, разглядваць іх, слухаць і разумець, што кожная песня была прысвечаная нейкаму асобнаму перыяду жыцця гурта”.

Выданне альбома “Куфар” стала магчымым, дзякуючы краўдфандынгу. Неабходную суму прыхільнікі Re1ikt сабралі менш чым за тыдзень. Таму музыкі вырашылі працягнуць праект і ў выніку было сабрана амаль 250% ад заяўленай сумы. "Лішнія" грошы было вырашана выдаткаваць на здымкі кліпа на песню “Дробненькі дожджык”, а таксама на аўтарскія дэкарацыі для канцэртнай прэзентацыі “Куфра”. Пачуць новы альбом Re1ikt на жыва можна будзе 10 снежня ў мінскім клубе “Бруге”. Адмыслова да гэтай падзеі музыкі рыхтуюць безліч сюрпрызаў і нечаканасцяў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі