Рассельгаснагляд забараняе вазіць праз Беларусь гародніну і садавіну з Афрыкі

Рассельгаснагляд забараняе вазіць праз Беларусь гародніну і садавіну з Афрыкі

Рассельгаснагляд з 27 чэрвеня забараніў увозіць праз Беларусь гародніну і садавіну з шэрагу краінаў Афрыкі. Паводле інфармацыі "Інтэрфакса", гаворка ідзе пра такія краіны, як Кот-д’Івуар, Бенін, Нігерыя, Гвінея-Бісау, Гвінея, Буркіна-Фасо, Цэнтральнаафрыканская рэспубліка, Малі.

Пад забарону трапілі грушы, яблыкі, трускалкі, таматы, грыбы, кавуны, вінаград, інжыр, чарэшні, некаторыя гатункі цыбулі.

Спецыялісты Рассельгаснагляду падазраюць, што пад выглядам афрыканскай прадукцыі ў Расію ішла прадукцыя з краінаў, якія трапілі пад харчовае эмбарга. Яны спасылаюцца на тое, што не маюць інфармацыі пра імпарт гэтай прадукцыі з Афрыкі ў краіны Еўрасаюза і пра яе далейшае перамяшчэнне па еўрапейскай тэрыторыі. Напрыклад, амбасадар Беніна ў Расіі паведаміў, што яго краіна не вырошчвае некаторыя віды садавіны, якія пастаўляліся ў РФ пад выглядам бенінскіх.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі