Рассельгаснагляд павялічыць колькасць праверак малочнай прадукцыі з Беларусі

Рассельгаснагляд павялічыць колькасць праверак малочнай прадукцыі з Беларусі

Рассельгаснагляд плануе павялічыць колькасць праверак малочнай прадукцыі з беларускіх прадпрыемстваў, якая пастаўляецца ў Расію. Прычынай называюць антыбіётык натаміцын, выяўлены ў беларускіх прадуктах, перадае агенцтва гарадскіх навін "Масква" са спасылкай на прэс-службу ведамства. У прыватнасці, за апошні тыдзень былі выяўленыя чатыры пробы малочнай прадукцыі з утрыманнем натаміцыну. 

Эксперты Рассельгаснагляду паабяцалі неўзабаве абнародаваць спіс прадпрыемстваў, у прадукцыі якіх выявілі натаміцын. Увоз тавараў з гэтых прадпрыемстваў будзе пастаўлены на ўзмоцнены кантроль.

Расійскія спецыялісты ўвядуць узмоцнены кантроль прадуктаў на мяжы, часцей будуць браць пробы для лабараторных даследаванняў. 

Раней у Рассельгаснаглядзе не выключалі, што могуць забараніць пастаўкі жывёлагадоўчай прадукцыі з беларускіх прадпрыемстваў. Пакуль што пад забарону трапілі пастаўкі ялавічыны з прадпрыемстваў Мінскай вобласці. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі