Рассельгаснагляд пагражае новымі абмежаваннямі на пастаўкі мяса з Беларусі

Рассельгаснагляд пагражае новымі абмежаваннямі на пастаўкі мяса з Беларусі

Рассельгаснагляд можа бліжэйшым часам увесці забароны на пастаўкі асобных беларускіх вытворцаў жывёлагадоўчай прадукцыі. Пра гэта журналістам паведаміла прэс-сакратар ведамства Юлія Мелана, перадае interfax.by. Па яе словах, забарона можа закрануць не толькі ялавічыну, але і іншыя віды жывёлагадоўчай прадукцыі.

Прадстаўніца Рассельгаснагляду ўдакладніла, што гаворка ідзе пра асобныя прадпрыемствы, а не пра глабальную забарону не прадугледжваецца.

Сёлета ведамства забараніла пастаўкі ў Расію ялавічыны і мяса птушкі з некалькіх беларускіх прадпрыемстваў. У іх прадукцыі былі выяўленыя патагенныя мікраарганізмы.

6 лютага Рассельгаснагляд забараніў пастаўкі ў Расію ялавічыны з Мінскай вобласці. Акрамя таго, былі ўведзеныя дадатковыя патрабаванні да ўвозу прадукцыі з Беларусі ў сувязі пагрозай афрыканскай чумы свіней.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі