Рассельгаснагляд пачаў шукаць у беларускім мясе забаронены рактапамін

Аб расійскім маніторынгу было заяўлена падчас сустрэчы кіраўніка Рассельгаснагляду Сяргея Данкверта і кіраўніка Мінсельгасхарча Беларусі Леаніда Зайца ў сераду ў Маскве.
 
Неабходнасць маніторынгу на рактапамін тлумачыцца ростам паставак канадскай свініны ў Беларусь і яе выкарыстаннем у прамысловую перапрацоўку. Акрамя таго, рактапамін можа ўтрымліваць і бразільская свініна, якая незаконна пастаўляецца з прадпрыемстваў, не ўключаных у рэестр экспарцёраў у Расію. 

Рассельгаснагляд таксама кажа аб праблемах з павелічэннем рыбных паставак з Беларусі. Гэта сведчыць пра спробы завезці забароненую ў РФ прадукцыю праз суседнюю краіну, адзначае interfax.by

У Рассельгаснаглядзе таксама не выключаюць і рээкспарту з Беларусі забароненай еўрапейскай малочнай прадукцыі. 

Фота — rg.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі