Вы тут

Расійскія дэсантнікі прымуць удзел у вучэннях у Брэсцкай вобласці

Фота: ria.ru

Расійскія дэсантнікі прымуць удзел у тактычных вучэннях Сілаў спецыяльных аперацый у Брэсцкай вобласці. Адбудзецца гэта ў красавіку 2017 года. Пакуль жа ваенныя эксперты з Беларусі і Расіі сабраліся ў Брэсце, каб на працягу трох дзён абмеркаваць будучыя вучэнні, інфармуе РІА "Новости".

Адзначаецца, што расійская дэлегацыя наведае 38-ю гвардзейскую асобную дэсантна-штурмавую брыгаду беларускіх Сілаў спецыяльных аперацый. У вучэннях вясной мусіць узяць удзел падраздзяленне 106-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі Паветрана-дэсантных войскаў Расіі. Мяркуецца, што ў Беларусь адправяць тульскіх дэсантнікаў.

Дарэчы, раней паведамлялася, што тактычнае вучэнне дзвюх паветрана-дэсантных беларускіх брыгад мусіць адбыцца ў сакавіку-красавіку ў Віцебскай вобласці. У ім планавалі паўдзельнічаць расійскія дэсантнікі з Іванаўскага злучэння Паветрана-дэсантных войскаў.

Фота: ria.ru
Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі