Расійскі спявак Іосіф Кабзон атрымаў візу ЕС нягледзячы на санкцыі

Спявак і дэпутат расійскай Дзярждумы Іосіф Кабзон 9 верасня паедзе ў Еўропу, нягледзячы на ўведзеныя супраць яго візавыя санкцыі. Пра гэта паведамляе ВВС са спасылкай на расійскія СМІ.

Кабзон заяўляе, што атрыманне візы ў ЕС стала для яго магчымым дзякуючы ўмяшанню Уладзіміра Пуціна. Мэтай паездкі стане лекаванне: сем гадоў таму ў спевака дыягнаставалі рак прастаты.

Санкцыі ЕС былі накладзеныя на Кабзона за яго падтрымку прарасійскіх сепаратыстаў на ўсходзе Украіны.

Фота: m.rusnext.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі