Расійскага тэлевядоўцу Яўгена Кісялёва ледзь не дэпартавалі з Украіны

Па словах Кісялёва, якія перадае УНІАН, хаця ён мае від на жыхарства, пастанову аб дэпартацыі вынес "упаўнаважаны орган". 

Кісялёў кажа, што прыляцеў ва Украіну ў чацвер. У аэрапорце Барыспаль яго не прапусцілі праз мяжу і выдалі пастанову аб дэпартацыі. 

Наступны эфір праграмы Кісялёва павінен адбыцца ў пятніцу. 

Раней УНІАН паведамляў, што Авакава прасілі абвясціць персонамі нон-грата 38 расійскіх журналістаў. Пазней ананімная крыніца ў праваахоўных органах паведаміла "Інтэрфаксу", што Яўгена Кісялёва паблыталі з яго цёзкам па прозвішчы — адыёзна вядомым вядоўцам канала Russia Today Дзмітрыем Кісялёвым. 

Фота — tsn.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі