Расійскае Радыё Свабода выдаліла інтэрв’ю пра хабар Пуціну

Рэдакцыя рускай службы Радыё Свабода выдаліла са свайго сайта інтэрв’ю пецярбургскага бізнесмена Максіма Фрэйдзана, у якім той выступіў з крытыкай на адрас расійскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.

На месцы публікацыі з’явіўся запіс наступнага зместу: “Публікацыя выдаленая па просьбе суразмоўцы “Радыё Свабода”, які баіцца за сваю бяспеку. Прыносім прабачэнні”.

Інтэрв’ю было размешчанае на сайце 23 траўня. Адной з яго тэмаў было абмеркаванне метадаў вядзення бізнеса ў Пецярбургу ў 1990-х гадах.

За дзень да публікацыі прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў, што ў Крэмль паступілі два журналісцкія запыты, якія былі напісаныя “у пракурорскім стылі” — ад лонданскай газеты і амерыканскага СМІ.

Пяскоў заявіў, што ў Крамлі здзіўленыя “скаардынаванасцю” журналісцкіх зваротаў, якія тычацца адносінаў Пуціна з яго атачэннем. Прэс-сакратар дадаў, што ў выпадку публікацыі адміністрацыя не будзе судзіцца з выданнямі, бо “да гэтага паклёпу нельга ставіцца сур’ёзна”, інфармуе УНІАН са спасылкай на замежныя СМІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі