Расіянін хацеў выехаць з Беларусі ў Польшчу з пашпартам з выдранай старонкай

Расіянін хацеў выехаць з Беларусі ў Польшчу з пашпартам з выдранай старонкай

Несапраўдны пашпарт выявілі беларускія памежнікі ў расіяніна, які збіраўся выехаць з Беларусі ў Польшчу. Як паведамляе прэс-служба Памежнага камітэта, здарэнне адбылося зранку 5 снежня ў чыгуначным пункце пропуску "Брэст".

24-гадовы грамадзянін Расіі ехаў у цягніку "Масква — Варшава". На памежным кантролі ён падаў пашпарт, у якім была вырваная і ўклееная адна старонка.

На хлопца склалі пратакол за парушэнне рэжыму дзяржаўнай мяжы і правілаў знаходжання на беларускай тэрыторыі. Яго аштрафавалі на 210 рублёў (10 базавых велічыняў) і вынеслі папярэджанне.

Паводле інфармацыі памежнікаў, расіянін добраахвотна вярнуўся на цягніку ў Маскву.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі