Расіяне завінаваціліся беларускім пастаўшчыкам болей за $300 мільёнаў

Эксперты адзначаюць рост контрагенцкай завінавачанасці — сёння даўгі расійскіх пакупнікоў перад беларускімі пастаўшчыкамі перавысілі ўжо 300 мільёнаў долараў. Аслабленне рубля можа заўважна пагоршыць сітуацыю. Часцей за ўсё беларусам даводзіцца вяртаць грошы праз суд, а гэта немалыя выдаткі.

Расійская гандлёва-прамысловая палата прапануе альтэрнатыўныя метады спагнання даўгоў. Спецыялісты-калектары гатовыя працаваць з даўжнікамі дыстанцыйна. Кожная дзясятая справа, якую цяпер вядуць медыятары, звязаная з вырашэннем беларуска-расійскіх спрэчак.

Беларусам раяць страхаваць рызыкі і вывучаць інфармацыю аб заснавальніках патэнцыйных партнёраў з Расіі, правяраць іх крэдытныя гісторыі і запытваць звесткі аб наяўнасці судовых пазоваў, інфармуе АНТ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі