Расіянам забароняць купляць "санкцыйныя" прадукты з Беларусі і Казахстана

Расіянам забароняць купляць "санкцыйныя" прадукты з Беларусі і Казахстана

Расійскаму ўраду прапануюць даць права забараняць абарот тавараў, якія паступаюць з іншых краін — чальцоў Еўразійскага эканамічнага саюза. Такі законапраект падрыхтаваў Мінфін Расіі, паведамляе РБК. 13 лютага гэты закон праект ухваліла ўрадавая камісія па заканатворчай дзейнасці.

Нагадаем, што ў ЕАЭС, акрамя Расіі, уваходзяць Беларусь, Казахстан, Арменія ды Кіргізія.

Пад забарону могуць трапіць тавары, якія ўвозяцца ў гэтыя краіны з трэціх дзяржаў па правілах, адрозных ад правілаў ЕАЭС і Расіі. Гэта тавары, на якія ў нейкіх краінах ЕАЭС дзейнічаюць заніжаныя прывозныя пошліны або іх імпарцёрам даюць не прадугледжаныя ў ЕАЭС льготы. Акрамя таго, пад забарону на ўвоз могуць трапіць тавары, на якія Расія наклала санкцыі, а таксама "іншыя катэгорыі тавараў, якiя вызначаюцца ўказамі прэзідэнта Расіі".

У Расіі кажуць, што з Казахстана да іх ідуць тавары з краін Сусветнай гандлёвай арганізацыі, а з Беларусі — "санкцыйныя" прадукты. На думку аўтараў, законапраект адпавядае дамове аб стварэнні ЕАЭС.

Новы законапраект пакідае за грамадзянамі Расіі права ўвозіць "санкцыйныя" прадукцыю ў краіну. Яго мэта — забараніць гандаль гэтымі таварамі ўнутры Расіі. Цяпер увоз "санкцыйных" прадуктаў забараняе Рассельгаснагляд, спасылаючыся на неадпаведнасць санітарным патрабаванням. Па словах распрацоўшчыкаў, пасля прыняцця закона ўвоз тавараў зможа забараняць урад сваім рашэннем.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі