Расія заняла апошняе месца ў рэйтынгу эфектыўнасці аховы здароўя Bloomberg

Расія заняла апошняе месца ў рэйтынгу эфектыўнасці аховы здароўя Bloomberg

Расія заняла апошняе месца ў міжнародным рэйтынгу эфектыўнасці сістэмы аховы здароўя, складзеным агенцтвам Bloomberg. Рэйтынг ўлічвае выдаткі на ахову здароўя і сярэднюю працягласць жыцця, а таксама долю валавога ўнутранага прадукту (ВУП) на душу насельніцтва, якая траціцца на ахову здароўя.

У Расіі сярэдняя працягласць жыцця – каля 70 год, пры гэтым на медыцыну трацяцца 7,07% ВУП.

Акрамя нашай усходняй суседкі, у пяцёрку краін з самымі неэфектыўнымі сістэмамі аховы здароўя ўвайшлі Бразілія, Азербайджан, Калумбія і Іарданія.

Самымі эфектыўнымі прызнаныя сістэмы аховы здароўя ў Ганконгу і Сінгапуры. Там на медыцыну сыходзіць каля 5% ВУП, а сярэдняя працягласць жыцця складае каля 83 гадоў (гэта адзін з самых высокіх сусветных паказчыкаў). Следам за імі ў рэйтынгу размясціліся Іспанія, Паўднёвая Карэя і Японія.

Беларусь у гэтым спісе на 48 месцы (восьмае з канца). На медыцыну ў нашай краіне трацяцца менш сродкаў, чым ў Расіі, – 5,69% ВУП. Аднак у нас больш высокі паказчык сярэдняй працягласці жыцця – амаль 73 гады. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі