Расія забараніла пастаўкі садавіны і гародніны з Бурундзі праз Беларусь

Расія забараніла пастаўкі садавіны і гародніны з Бурундзі праз Беларусь

Расія забараніла пастаўкі садавіны і гародніны з Бурундзі праз Беларусь. "Рассельгаснагляд" у чарговы раз перастрахоўваецца, спасылаецца на тое, што адбылося значнае павелічэнне аб'ёмаў паставак у Расійскую Федэрацыю "расліннай прадукцыі паходжаннем з Рэспублікі Бурундзі ў суправаджэнні рээкспартных фітасанітарных сертыфікатаў Рэспублікі Беларусь". Да таго ж у расіян адсутнічае інфармацыя пра аб'ёмы вырошчвання і вытворчасці згаданай прадукцыі ў Бурундзі.

Таму, каб недапусціць увоз на расійскую тэрыторыю сельгаспрадукцыі з краін, якія трапілі пад абмежаванні, з 16 студзеня 2017-га дазволеныя толькі прамыя пастаўкі з Бурундзі, маленькай краіны ва Усходняй Афрыцы. Яна мусіць мець суправаджальныя дакументы, выдадзеныя ў Рэспубліцы Бурундзі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі