Расія забараніла пастаўкі некаторых беларускіх сыроў

Расія забараніла пастаўкі некаторых беларускіх сыроў

Рассельгаснагляд забараніў увозіць на тэрыторыю Мытнага саюза некалькі марак беларускіх сыроў, паведамляецца на сайце ведамства

Расійскія эксперты падчас маніторынгу ў пунктах "Чырвоная Горка" і "Чырвоны Камень" выявілі партыі беларускіх сыроў, не адпаведных патрабаванням тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза. Як адзначае Рассельгаснагляд, вытворцы не выправілі сітуацыю. 

У сувязі з гэтым расійскі бок прыпыніў ліцэнзіі на сыр "Раўбіцкі" вытворчасці філіяла ААТ "Рагачоўскі малочнакансервавы камбінат", сыр "Тыльзітэр" вытворчасці філіяла ААТ "Рагачоўскі малочнакансервавы камбінат", сыр "Беларускае золата" вытворчасці "Ашмянскі сыраробны завод" філіял ААТ "Лідскі малочна-кансервавы камбінат", сыр "Альпійскі" вытворчасці "Ашмянскі сыраробны завод" філіял ААТ "Лідскі малочна-кансервавы камбінат", сыр "Гройцэр" малады вытворчасці Браслаўскага філіяла ААТ "Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат".

Акрамя таго, Дзяржкамітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь прыпыніў дзеянне дэкларацыі на сыр "Чорны герцаг" з водарам топленага малака вытворчасці філіял "Слаўгарадскі" ААТ "Бабушкина крынка".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі