Расія пацвердзіла гібель лётчыка Су-24 і марпеха ў Сірыі

Расія пацвердзіла гібель лётчыка Су-24 і марпеха ў Сірыі

Міністэрства абароны Расіі пацвердзіла паведамленні пра гібель аднаго з пілотаў бамбавіка Су-24, збітага турэцкімі знішчальнікамі 24 лістапада. Па звестках Мінабароны, па лётчыку адкрылі агонь з зямлі. Пра лёс другога пілота нічога не паведамляецца, перадае meduza.io.

Таксама афіцыйна паведамляецца што ў Сірыі загінуў расійскі марскі пехацінец. Гэта адбылося пры выратавальнай аперацыі на месцы крушэння расійскага Су-24. Начальнік галоўнага аператыўнага ўпраўлення Генштаба генерал-лейтэнант Сяргей Рудскі паведаміў, што расійскі кантрактнік загінуў пасля таго, як з зямлі падбілі расійскі верталёт Мі-8. Раней пра страту верталёта было вядома па неафіцыйнай інфармацыі.

Рудскі заявіў, што расійскія бамбавікі ў Сірыі пачнуць рабіць баявыя вылеты толькі пад прыкрыццём самалётаў-знішчальнікаў. Таксама расійскія вайскоўцы прымуць меры па ўзмацненні супрацьпаветранай абароны: крэйсер "Масква" пачне дзяжурыць у прыбярэжнай частцы Латакіі.

Усе кантакты з Турцыяй па ваеннай лініі будуць спыненыя, дадаў Рудскі.

Фота: tvc.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі