Расія можа даставіць ва Украіну другую партыю "гуманітаркі" чыгункай

Як перадае УНІАН, пра гэта паведаміў дырэктар Дэпартамента палітыкі і камунікацый МЗС Украіны Яўген Перабійніс. Па яго словах, на перамовах вызначаецца магчымы пункта пропуску, праз які такая дапамога будзе дастаўленая, і пра ўдзел Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа ў дастаўцы, захоўванні і размеркаванні гэтай гуманітарнай дапамогі. Аднак, дадаў Перабійніс, пакуль ён не можа сказаць пра дасягненне якіх-небудзь канкрэтных дамоўленасцяў. 

Нагадаем, у жніўні Расія дастаўляла ва Украіну "гуманітарны канвой", у які ўвайшло больш за 260 грузавікоў. Пры гэтым калона ўехала ва Украіну без дазволу ўладаў. Па звестках украінскіх уладаў, гэтыя грузавікі выкралі з Украіны абсталяванне вайсковых заводаў. 30 жніўня з'явілася інфармацыя, што ў горадзе Каменск-Шахцінскі Растоўскай вобласці РФ стаіць другая калона з расійскім "гуманітарным канвоем". 

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі