Расія адгарадзілася ад данбаскіх "рэспублік" 100-кіламетровым ровам

На расійска-ўкраінскай мяжы ў Растоўскай вобласці расійскія памежнікі паставілі больш за 40 км загародаў і пракапалі каля ста км равоў, піша "Российская газета".

Памежнікі патлумачылі гэтую меру неабходнасцю забяспечыць стабільнасць Данскога краю, а таксама спыніць незаконнае абарачэнне зброі.

Ад пачатку года ў Растоўскай вобласці расійскія памежнікі выявілі больш за 60 спробаў кантрабанды зброі і боепрыпасаў. Яны канфіскавалі больш за 40 адзінак агнястрэльнай зброі, каля шасці тысяч боепрыпасаў, больш за 200 гранат, 100 снарадаў і звыш 30 мін.

Паведамляецца, што расійскія памежнікі пяць разоў выкарыстоўвалі зброю для спынення супрацьпраўных дзеянняў на мяжы.

Фота — rg.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі