Раптоўна памёр пастаянны прадстаўнік Расіі ў ААН Віталь Чуркін

Раптоўна памёр пастаянны прадстаўнік Расіі ў ААН Віталь Чуркін

У Нью-Ёрку раптоўна памёр пастаянны прадстаўнік Расіі ў ААН Віталь Чуркін, інфармуе РІА "Новости". Ён не дажыў адзін дзень да свайго 65-годдзя.

На дыпламатычнай працы Чуркін знаходзіўся з 1974 года. Працаваў у МЗС СССР, у ЦК КПСС, у савецкай амбасадзе ў ЗША. Пастаянным прадстаўніком Расіі пры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый быў з 2006 года.

Пасля анэксіі Расіяй Крыма Віталь Чуркін неаднаразова быў у цэнтры ўвагі, калі ўкраінскае пытанне разглядалася ў ААН. Ён зацята адстойваў пазіцыю расійскага кіраўніцтва. Аднойчы Чуркін пераблытаў камандзіра УПА Шухевіча і першага кіраўніка незалежнай Беларусі Шушкевіча.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі