Радзіма адраджэнца іўрыта адзначыла паўтысячы гадоў (фота)

Святкаванне было перанесенае амаль на месяц у сувязі з афрыканскай чумой свіней.

Імпрэза распачалася богаслужэннямі ў царкве і касцёле. Пасля ўдзельнікі святкавання паклалі кветкі да помніка загінулым воінам і ўшанавалі іх памяць хвілінай маўчання.

Потым святочная калона прайшла на галоўную плошчу былога мястэчка, дзе і адбылося само святкаванне.

Мястэчка Лужкі знакамітае тым, што тут быў цэнтр паўстання 1831 года на Дзісеншчыне. Тут жылі графы Плятэры, якія былі сваякамі знакамітай паўстанкі Эміліі Плятэр. У Лужках таксама нарадзіўся Лазар Перэльман, больш вядомы як Эліэзэр Бен-Ягуда, адраджэнец сучаснага іўрыту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі