Пяты Усебеларускі народны сход прызначаны на 22-23 чэрвеня

Пяты Усебеларускі народны сход прызначаны на 22-23 чэрвеня

Аляксандр Лукашэнка 3 траўня падпісаў указ №164 "Аб скліканні пятага Усебеларускага народнага сходу", перадае БЕЛТА.

Паведамляецца, што сход склікаецца з мэтай рэалізацыі канстытуцыйнага права грамадзян удзельнічаць у абмеркаванні пытанняў дзяржаўнага і грамадскага жыцця.

На ім будзе разглядацца рэалізацыя Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады і асноўныя палажэнні Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны на 2016-2020 гады.

Згодна з указам кіраўніка дзяржавы, у сходзе прымуць удзел 2500 чалавек.

Ранейшыя чатырыўсебеларускія сходы праводзіліся напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў. Аднак летась такое мерапрыемства не праводзілася. Цяпер яно пройдзе перад выбарамі ў Нацыянальны сход.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі