П'яны мужчына перакрыў роварам трасу і трапіў пад машыну (відэа)

Як інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, два жыхары Ліды ў стане алкагольнага ап'янення вярталіся ў горад з боку вёскі Гуды. Прычым ехалі пасярэдзіне трасы.

Каля павароту на вёску Бернуці адзін з раварыстаў спыніўся і паклаў ровар проста на дарозе. Што ён збіраўся рабіць у той момант, невядома. Кіроўца легкавіка не адразу зрэагаваў на мужчыну з роварам. У выніку, раварыст атрымаў шматлікія пераломы, яго шпіталізавалі. У адносінах яго таварыша склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні (за кіраванне роварам у стане алкагольнага ап'янення і без святлоадбівальных элементаў).
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі