П'яны мінчук на "Маздзе" выехаў на тратуар і збіў жанчыну

Як паведамляе onliner.by, Mazda 626 выехала на прыпынак і збіла жанчыну, якая ішла па тратуары. Па слядах відаць, што потым аўтамабіль вярнуўся на праезную частку і спыніўся прыкладна за 30 метраў ад месца сутыкнення. Кіроўца спрабаваў з'ехаць, але яго затрымаў нейкі мужчына.



У ДАІ Фрунзенскага раёна паведамілі, што пацярпелай каля 60 гадоў. На месцы здарэння яе агледзелі лекары "хуткай". Пенсіянерцы паставілі дыягназ "шматлікія ўдары", ад шпіталізацыі яна адмовілася.



Парушальнікам выявіўся 28-гадовы мінчук, машына належыць яго бацьку. Медыцынскі агляд выявіў у яго 1,46 праміле алкаголю. Па словах кіроўцы, ён спрабаваў пазбегнуць сутыкнення з пешаходамі, якія раптоўна апынуліся на пераходзе. Каб прадухіліць сутыкненне, ён вывернуў руль і ў выніку не справіўся з кіраваннем. Аўтамабіль ўрэзаўся колам у бардзюрны камень, выехаў на прыпынак і збіў на тратуары жанчыну. У аўтамабіля дэфармаваны дыск, лопнула шына.



Фота — onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі