П'яны мазыранін укусіў міліцыянта. У сцягно

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі жыхара Мазыра, які ў грамадскім месцы знаходзіўся ў “відавочна нецвярозым стане”. Мужчыну пасадзілі ў службовы аўтамабіль, каб адвезці ў выцвярэзнік. Але падчас руху мазырчанін не разгубіўся, паспрабаваў вырвацца. Для гэтага ён вырашыў разбіць шкло ў міліцэйскім аўтамабілі. Міліцыянты былі супраць. У выніку мазыранін пабіў кіроўцу-міліцыянта, а яго напарніка ўкусіў за сцягно.

Узбуджаная крымінальная справа за супраціў патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі з прычыненнем шкоды іх здароўю, паведамляе БелТА. Свабодалюбіваму мазыраніну пагражае да 5 гадоў пазбаўлення волі.

Фота gazetaby.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі