"П'янае" сутыкненне ў Навагрудку — легкавік пратараніў воз

Як інфармуе прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці, у кіроўцы "Фольксвагена" зазваніў тэлефон і адцягнуў увагу. У выніку, аўтамабіль сутыкнуўся з возам, які ехаў перад ім. Дарэчы, на апошнім былі двое мужчын. Пасля п'янкі яны ездзілі з вёскі Сялец у Навагрудак, каб купіць гарэлку і ўжо вярталіся назад.

У бальніцу з траўмамі трапілі кіроўца аўтамабіля і пасажыр воза.

Фота — bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі