Пяцідзённым бязвізавым рэжымам у Беларусі найчасцей карыстаюцца немцы

Пяцідзённым бязвізавым рэжымам у Беларусі найчасцей карыстаюцца немцы

За няпоўныя чатыры дні пяцідзённым бязвізавым рэжымам у Беларусі скарысталіся 516 чалавек. Гэта грамадзяне амаль 40 краін, інфармуе тэлеканал "Беларусь 1".

Адзначаецца, што ў Нацыянальны аэрапорт Мінск без візы найбольш прыляцела грамадзян Германіі — 91. Больш за 80 чалавек — грамадзяне Польшчы. Таксама бязвізавым рэжымам скарысталася шмат італьянцаў, літоўцаў і англічан. Ёсць госці з такіх краін, як Індыя, Грэцыя, Ірландыя, Мальта. У Дзяржаўным памежным камітэце кажуць, што памежны кантроль аднаго такога замежніка займае некалькі хвілін.

Як вядома, 5-дзённы бязвізавы рэжым у Беларусі дзейнічае для грамадзян 80 краін з 12 лютага. Чакаецца, што бліжэй да выхадных дзён колькасць замежнікаў, якія скарысталіся новаўвядзеннем, узрасце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі