Пяць беларускіх банкнотаў узору 1992 года прадалі на аўкцыёне за 2200 долараў

Пяць беларускіх банкнотаў узору 1992 года прадалі на аўкцыёне за 2200 долараў

На аўкцыёне Ay.by прайшлі таргі па ўнікальных артэфактах — купюрах узору 1992 году. Пяць банкнотаў былі прададзеныя за рэкордныя 4247 рублёў (2177 долараў ЗША), піша belbonistika.com.

На продаж выстаўляліся не звычайныя купюры, а спецыяльныя банкноты-ўзоры з чырвонай наддрукоўкай "ОБРАЗЕЦ" і нулявым серыйным нумарам. Такія банкноты звычайна захоўваюцца ў банках як своеасаблівыя эталоны. Калі адпаведныя грошы выводзяцца з абарачэння, такую банкнотў-ўзор трэба вярнуць у Нацбанк Беларусі для знішчэння.

Найдаражэй удзельнікі аўкцыёну заплацілі за банкноты 5 і 50 рублёў — 1071 і 1087 рублёў адпаведна (больш за 500 долараў ЗША кожная). За 10-рублёвую і 3-рублёвую купюра 1992 года аддалі па 732,77 рублі. 50-капеечная абышлася пакупніку ў 625 рублёў.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі