Пуцін: Складанасці ў эканоміцы РФ працягнуцца не больш за два гады

18 снежня прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін праводзіць вялікую прэс-канферэнцыю. Ён заявіў, што расійская эканоміка непазбежна выйдзе з цяперашняй неспрыяльнай сітуацыі — у горшым выпадку праз два гады.

Прычыны для выхаду з крызісу ён бачыць у тым, што будзе захоўвацца рост сусветнай эканомікі, а з ростам сусветнай эканомікі спатрэбяцца дадатковыя энэргетычныя рэсурсы.

Пры гэтым Пуцін заявіў, што цяперашняя сітуацыя ў эканоміцы — гэта не расплата за Крым, а "плата за наша натуральнае жаданне самазахавацца як нацыя, як цывілізацыя, як дзяржава".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі