Пуцін прызнаўся, што марыць паспяхова завяршыць кар'еру і падарожнічаць

Пуцін прызнаўся, што марыць паспяхова завяршыць кар'еру і падарожнічаць

Уладзімір Пуцін прызнаўся, што марыць паспяхова завяршыць кар'еру і падарожнічаць. Расійскі прэзідэнт адказаў на пытанне супрацоўніка Чэлябінскага трубапракатнага завода.

"Сёння ўсе мае падарожжы зводзяцца да таго, што я прыязджаю ў аэрапорт, з яго перабіраюся ў нейкае памяшканне, потым назад у аэрапорт, вось нібы кудысьці з'ездзіў, — цытуе словы Пуціна "Бі-Бі-Сі". — Мне хацелася б, вядома, па-іншаму падарожнічаць, паглядзець на прыроду, на нейкія гістарычныя славутасці".

Перад гэтым адзін з супрацоўнікаў прадпрыемства сказаў Пуціну, што марыць пабудаваць паспяховую кар'еру, і спытаў, пра што марыць прэзідэнт. Пуцін адказаў коратка: "Я хачу паспяхова завяршыць сваю кар'еру".

Як вядома, Уладзімір Пуцін быў упершыню абраны на пасаду прэзідэнта Расіі ў 2000 годзе. Яго трэці прэзідэнцкі тэрмін заканчваецца ў 2018-м. Летась Пуцін гаварыў, што не ўпэўнены, ці будзе ўдзельнічаць у наступных прэзідэнцкіх выбарах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі