Пуцін на сустрэчы з Лукашэнкам: "Адпачнем разам дзянёк і пагаворым"

Пуцін на сустрэчы з Лукашэнкам: "Адпачнем разам дзянёк і пагаворым"

Увечары 5 лютага ў Сочы адбылася сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. На ёй была дасягнутая дамоўленасць, што дзве краіны будуць працягваць "умацаванне двухбаковага ўзаемадзеяння па ўсіх накірунках". Як інфармуе БЕЛТА, гаворка найперш ішла пра запланаванае на люты паседжанне Вышэйшага дзяржсавета саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі (яно мусіць прайсці ў Мінску)

РІА "Новости" цытуе словы Уладзіміра Пуціна на адкрыцці сустрэчы: "Адпачнем разам дзянёк і пагаворым, зразумела, па бягучых справах: двухбаковых, рэгіянальных, па нашых сумесных высілках па ўмацаванні інтэграцыйных працэсаў. Нам ёсць пра што пагаварыць. Вельмі рады вас бачыць!".

Лукашэнка, у сваю чаргу, падзякаваў Пуціну за запрашэнне наведаць Сочы "два-тры дні адпачыць". Ён распавёў, што сустракаўся тут з прэм'ерам Дзмітрыем Мядзведзевым (аказваецца, гэта было даручэнне расійскага прэзідэнта).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі