Прысуд “па справе прафесараў БНТУ”: 10,5 гадоў на траіх з адтэрміноўкай

Прысуд “па справе прафесараў БНТУ”: 10,5 гадоў на траіх з адтэрміноўкай

Двух дактароў і аднаго кандыдата навук асудзілі за злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі. Яны незаконна арганізоўвалі працу часовага навуковага калектыву, прысвойвалі сабе грошы, складалі ліпавыя справаздачы, але насамрэч ніякай працы не праводзілі.

Акрамя таго, суд лічыць, што выкладчыкі не па прызначэнні выкарыстоўвалі дзяржаўныя фінансы і нанеслі шкоду на 170 мільёнаў рублёў (да дэнамінацыі).

Доктара тэхнічных навук, прафесара Уладзіміра Собалева прызначанае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 3,5 года. Доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар Аляксандр Чычко асуджаны на 4 гады пазбаўлення волі. Дацэнт, кандыдат тэхнічных навук Вольга Чычко атрымала пакаранне ў выглядзе 3 гадоў пазбаўлення волі. Усе яны прызнаныя вінаватымі па ч.3 арт.424 КК Беларусі.

Да ўсіх выкладчыкаў прымененыя адтэрміноўка выканання пакарання тэрмінам на 2 гады. Маёмасць асуджаных канфіскуюць. Акрамя таго, кожны з іх пазбаўлены права на працягу 5 гадоў займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых дзеянняў.

Слуханні па крымінальнай справе ў дачыненні да выкладчыкаў БНТУ пачаліся сёлета ў студзені, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі