Прыезд Джэкі Чана ў Беларусь застаецца пад пытаннем

Прыезд Джэкі Чана ў Беларусь застаецца пад пытаннем

23 лістапада ў Мінску выступіць тэатр Джэкі Чана "Цмок" з праграмай сусветнага тура "Брама Шаалінь".

У каментары БЕЛТА прадстаўніца арганізатара шоу Настасся Вішнеўская патлумачыла, што прыляцяць 24 чалавекі, прычым выступаць будуць 16 з іх. Артысты выканаюць акрабатычныя нумары, паўтораць трукі самога Джэкі Чана. Астатнія восем чалавек — гэта тэхнічны персанал, адміністрацыя і перакладчык.

Яна паведаміла, што прыезд самога Джэкі Чана ў Беларусь застаецца пакуль пад пытаннем. З артыстам вядуцца перамовы, але іх вынік будзе вядомы пазней.

Паводле неафіцыйных паведамленняў, у райдары Джэкі Чана як пажаданне значыцца сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам.

Кіраўнік Беларусі ахвотна сустракаецца з замежнымі зоркамі кіно. Апошняя такая сустрэча была са Стывенам Сігалам — таксама, дарэчы, майстрам усходніх адзінаборстваў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі