Прычынай смерці старшыні Светлагорскага райвыканкама стаў інсульт

Прычынай смерці старшыні Светлагорскага райвыканкама стаў інсульт

Прычынай смерці старшыні Светлагорскага райвыканкама Віктара Дарашэвіча стаў інсульт. Гэтыя папярэднія дадзеныя БЕЛТА назвала афіцыйная прадстаўніца УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.

Як інфармавала Еўрарадыё, чыноўнік раптоўна памёр у ноч на 21 сакавіка. Дарашэвічу было 40 гадоў. На пасадзе старшыні райвыканкама ён працаваў з сакавіка 2015 года.

Для высвятлення прычыны смерці кіраўніка раёна прызначана судова-медыцынская экспертыза. Праводзіцца праверка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі