Прыбіральшчыца за тры гады скрала з самалётаў 1500 бутэлек алкаголя

У ЗША прыбіральшчыцу самалётаў абвінавачваюць у крадзяжы з самалётаў бутэлек з алкаголем. 48-гадовая жанчына працавала ў аэрапорце Нью-Ёрка і за тры гады вынесла з самалётаў кампаніі American Airlines каля 1500 маленькіх бутэлек з алкагольнымі напоямі на агульную суму каля 10 тысяч долараў.

Як інфармуе РІА "Новости", акрамя скрадзенага алкаголя, у доме прыбіральшчыцы знайшлі два ноўтбука і 20 планшэтаў. А гэта яшчэ 5 тысяч долараў. Жанчыне выставілі абвінавачанне ў буйным крадзяжы і валоданні скрадзенай маёмасцю. Ёй пагражае да 7 гадоў турмы.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі