Прэзідэнт Украіны: Данбас не атрымае асаблівага статусу

Праект зменаў у Канстытуцыю Украіны па дэцэнтралізацыі дзяржавы не прадугледжвае асаблівага статусу Данбаса, а 92 артыкул, дзе гаворыцца пра магчымасць “спецыяльнага статусу” для асобных гарадоў, прыбіраецца. Пра гэта заявіў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка падчас сустрэчы з прадстаўнікамі тэрытарыяльных абшчынаў у Кіеве.

Украінскі лідар адзначыў, што ніхто болей за Расію не крытыкуе праект зменаў у Канстытуцыю, і падкрэсліў, што як кіраўнік дзяржавы не дазволіць пісаць асноўны закон з вонку.

Таксама Парашэнка заявіў, што сусветная праўкраінская кааліцыя падтрымае Украіну ў Мінскіх дамоўленасцях і цвёрда прывітае канстытуцыйную рэформу па дэцэнтралізацыі.

Законапраект аб унясенні зменаў у Канстытуцыю Украіны будзе разглядацца на пленарным пасяджэнні Вярхоўнай Рады 31 жніўня, перадае УНІАН.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі