Прэзідэнт Грузіі вырасціў у сябе бульбу, падораную Лукашэнкам

Прэзідэнт Грузіі вырасціў у сябе бульбу, падораную Лукашэнкам

Прэзідэнт Грузіі вырасціў на сваім гародзе бульбу, якую яму падарыў Аляксандр Лукашэнка. Пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю праграме "Буйным планам" на тэлеканале "Беларусь 1".

Выявілася, што Георгій Маргвелашвілі жыве за горадам. Беларускі журналіст пацікавіўся, ці вырошчвае кіраўнік Грузіі што-небудзь на прысядзібным участку. "Аляксандр Рыгоравіч мне падарыў беларускую бульбу, якую я пасадзіў. Я яе вырасціў", — перадае БЕЛТА словы грузінскага прэзідэнта.

Маргвелашвілі прызнаўся, што хоць ён і вядзе сельскую гаспадарку, але ў яго атрымаўся не такі багаты ўраджай, як у Лукашэнкі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі