Вы тут

Прэзентацыя: сінгл "Мітушэнні" ад гурта HandMade (слухаць)

Фота: budzma.by

Гурт Handmade прадстаўляе на Еўрарадыё новы сінгл "Мітушэнні". Па словах фронтмэна Яўгена Валошына, песня ўвойдзе ў будучы альбом, над якім па-ціху працуюць музыкі. Але, смяецца Яўген, захацелася да таго ж паведаміць, што каманда "яшчэ жывая".

"Гурт HandmadE — неўзышоўшыя зоркі беларускай эстрады. Гэта мярцвяк, які нечакана пачаў падымацца з труны і ўспяваць сапраўдныя пачуцці. Ва ўсім гэтым ёсць нейкая пікантная эстэтыка, — распавядае Яўген Валошын. — Запісаны трэк без рытм-секцыі. Гэта адразу ж робіць яго нефарматным. Гэта скіравана на эстэтаў, якім у музыцы падабаецца музыка і яе нестандартныя праяўленні".

Тэкст да песні напісаў Яўген Валошын, музыку — Валошын і Уладзімір Пыльчанка:

"Словы былі напісаны 10 год таму. А прыпеў — гады два таму. І дапамагла яго стварыць адна з самых вядомых беларусак. Шкада, што нельга назваць прозвішча гэтай асобы", — інтрыгуе Яўген. 

Бліжэйшы канцэрт HandmadE пройдзе 29 верасня ў клубе Ili. 

Новости других медиа
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі