Прэзентацыя: Першы сінгл "Здесь" з будучага альбома гурта Nizkiz

Прэзентацыя: Першы сінгл "Здесь" з будучага альбома гурта Nizkiz

Магілёўскі гурт Nizkiz прадстаўляе на Еўрарадыё сінгл "Здесь", які ўвойдзе ў новы альбом каманды. Музыкі кажуць, што песняй яны збіраюцца натхніць людзей прачнуцца ад зімовай спячкі і рыхтавацца да вясны. 


""Здесь" — гэта песня пра светлы сум, пра пошук цяпла нават у абсалютным холадзе, песня пра надзею, — кажа пра трэк фронтмэн гурта і аўтар тэкстаў Аляксандр Ільін. — А таксама пра магчымасці, якія дае нам кожная падзея ў жыцці".

Па словах бубнача Дзмітрыя Халяўкіна, новы альбом Nizkiz будзе прэзентаваны ўжо гэтай вясной:


"У параўнанні з папярэднімі кружэлкамі, новы альбом атрымліваецца больш пазітыўным, больш разнапланавы. У нечым, напэўна, почырк будзе пазнавальны, але гэта не будзе другая "Лірыка" — адрозненні будуць заўважныя ў плане стылю. Песні будуць разнастайныя: як драйвовыя, так і больш лайтовыя".


Канцэртная прэзентацыя "Здесь", а таксама іншых песень з будучага альбома Nizkiz адбудзецца 14 лютага ў сталічным клубе "Бруге".

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі