Прэзентацыя: Нямецкамоўны сінгл "Scheissе" з новага альбома Drum Ecstasy "Ху?"

Прэзентацыя: Нямецкамоўны сінгл "Scheissе" з новага альбома Drum Ecstasy "Ху?"

Drum Ecstasy прадстаўляе першы сінгл "Scheissе" з новага альбома "Ху?", які выйдзе да канца бягучага года і які музыкі называюць "альбомам з чалавечым голасам".

У трэку гучыць нямецкі тэкст, які чытае студэнт лінгвістычнага ўніверсітэту. Гурт падкрэслівае, што ў яго "песнях" важна вымаўленне. 

Па словах лідара гурта Філіпа Чмыра, кожны трэк на альбоме ставіць розныя задачы, таму для іх рэалізацыі каманда збіраецца запрасіць некалькі вакалістаў ці чытальнікаў. Рэчытатывы для кружэлкі належаць аўтарству саміх Drum Ecstasy, а што тычыцца паэзіі, тым больш на замежнай мове, тут за справу бяруцца сябры гурта. Філіп абяцае, што на дыску прагучаць розныя мовы: іспанская, нямецкая, англійская, руская і беларуская.

"Трэба разумець, што на новым альбоме будуць творы, дзе прысутнічае чалавечы голас, — удакладняе Чмыр. — У гэтай кружэлцы ўсё падпарадкоўваецца менавіта таму, што ёсць напісаны матэрыял, на які просіцца голас. То бок, ён мусіць там нешта рабіць: ці чытаць, ці спяваць, ці скандзіраваць нейкія слоганы — так сачынілася. Да таго ж, мы постмадэрністы. Будзе шмат цытат. Мы іх вар'іруем. Гэта ўсё адно арт-прадукт, а не поп-прадукт, хоць гук і падача атрымліваюцца больш папсовымі, чым было раней у Drum Ecstasy".

У бліжэйшы час бубначы збіраюцца выпусціць яшчэ чатыры сінглы з кружэлкі, а таксама тры кліпы ў яе падтрымку.

Прэзентацыя: Нямецкамоўны сінгл "Scheissе" з новага альбома Drum Ecstasy "Ху?"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі