Прэзентацыя на Еўрарадыё: кліп "Птушка" ад гурта Hurma

Прэзентацыя на Еўрарадыё: кліп "Птушка" ад гурта Hurma

Мінскі гурт Hurma святкуе трэці Дзень нараджэння і прадстаўляе новы "амерыканскі" кліп з гэтай нагоды. У ім паказаная гісторыя эмігранта, які перажывае самыя розныя пачуцці: ад захаплення да настальгіі па доме.


Відэа знятае на песню "Птушка", з дэбютніка каманды "Repeat", які ўбачыў свет у кастрычніку. Рэжысёрам, аператарам і галоўнай гераіняй кліпа стала прыхільніца гурта, гарадзенка Дар'я Баталава, якая вучылася ў ЗША.


“За апошні час у Амерыку з’ехала нямала маіх знаёмых і сяброў. Для майго пакалення Амерыка — гэта такое выпрабаванне, змагу — не змагу, і лагічны адказ на фразу “час валіць”. Тым не менш, у Амерыцы не ўсё так проста, як здаецца тут у Беларусі”, — кажа Мікіта Найдзёнаў, лідар гурта.

Канцэртная прэзентацыя альбома "Repeat" адбудзецца 27 лістапада ў мінскім клубе “Пляцоўка хол”. Пачатак а 19.00.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі