Прэзентацыя на Еўрарадыё: Дэбютнік "Suckcessful" ад Witness Temple

Прэзентацыя на Еўрарадыё: Дэбютнік "Suckcessful" ад Witness Temple

Мінскі рок-гурт Witness Temple прэзентуе на Еўрарадыё дэбютнік "Suckcessful". Яго складаюць дзевяць розных па стылістыцы трэкаў.

"Альбом — гэта тое, чым мы жылі цэлы год. І вось усё, што ў нас было ў галаве цягам гэтага года, увайшло ў гэты альбом, усе нашы праблемы і планы на будучыню", — тлумачыць удзельнік гурта Валянцін Мурын, які ў свой час прыйшоў у каманду з мінскай каманды 2Morrow2Late. Дарэчы, гурт Witness Temple гэта былы The Ghost Pub. Каманду можна сустрэць у розных мінскіх клубах, таксама яна ўдзельнічала ў фестывалях Rock'n'Rave і Fun Day.

Прэзентацыя альбома "Suckcessful" адбудзецца ў суботу 18 чэрвеня ў клубе Re:Public у межах вялікага паці WITNESS TEMPLE FEST!

Прэзентацыя на Еўрарадыё: Дэбютнік "Suckcessful" ад Witness Temple

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі