Рэчыва, якое знайшлі ў французскага весляра, не забароненае — "Прессбол"

Рэчыва, якое знайшлі ў французскага весляра, не забароненае — "Прессбол"

Спартовы сайт "Прессбол" ставіць пад сумнеў звесткі, быццам у французскага весляра, які ехаў у Беларусь, знайшлі забароненае рэчыва.

Пра інцыдэнт паведаміла БЕЛТА са спасылкай на Нацыянальнае антыдопінгавае агенцтва. Распавядалася, што на чэмпіянат свету па веславанні на байдарках і каноэ сярод юніёраў і моладзі да 23 гадоў чалец французскай зборнай спрабаваў правезці рэчыва, якое "адносіцца да асаблівых субстанцыяў S9 (глюкакард), забароненае да ўжывання ў спаборніцкі перыяд".

Але "Прессбол" адзначае, што ў спісе забароненых рэчываў і субстанцый ВАДА пад індэксам S9 пазначаныя рэчывы групы "глюкакартыкоіды". Паводле апошняй інфармацыі ВАДА гэтыя рэчывы ўнесеныя ў праграму маніторынгу на 2016 год. Гэта азначае, што яны не з'яўляюцца забароненымі, пакуль не вынесенае рашэнне па іх. Гэтак сама было, напрыклад, з мельдоніем.

А вось згаданы "глюкакард" — гэта проста ўпакоўка тэст-палосак для электронных глюкометраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі