Прэс-сакратар Пуціна патлумачыў заяву аб "дзяржаўнасці" паўднёвага ўсходу Украіны

Такую заяву зрабіў яго прэс-сакратар Дзмітрый Пяскоў, перадаюць расійскія СМІ. Па словах Пяскова, кіраўнік Расіі меў на ўвазе інклюзіўны дыялог Кіева з прадстаўнікамі сепаратыстаў. "Гэта зусім ясна з заявы прэзідэнта", — перадае РБК словы Пяскова. Ён дадаў, што абсалютна няправільна трактаваць рэпліку прэзідэнта як неабходнасць перамоваў аб дзяржаўным статусе Наваросіі. 

Ён таксама дадаў, што "толькі Украіна можа дамовіцца з Наваросіяй прыняць да ўвагі інтарэсы насельніцтва Наваросіі, і толькі такім чынам можа быць дасягнутае палітычнае ўрэгуляванне" канфлікту. 

Фота — km.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі