Прапрацоўваюцца візіты Аляксандра Лукашэнкі ў краіны Захаду

Прапрацоўваюцца візіты Аляксандра Лукашэнкі ў краіны Захаду

Прапрацоўваецца арганізацыя візітаў Аляксандра Лукашэнкі "ў заходнім накірунку". Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў нашай краіны Уладзімір Макей. Ён не ўдакладніў, якія менавіта краіны можа наведаць Лукашэнка. Як вядома, пасля зняцця санкцый ЕС Аляксандр Лукашэнка нядаўна наведаў Італію і Ватыкан.

Як інфармуе БЕЛТА, кіраўнік Беларусі ў бліжэйшыя дні "выляціць у паўднёва-ўсходнім, паўднёвым напрамку". У Астане Аляксандр Лукашэнка паўдзельнічае ў пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета.

Макей таксама паведаміў, што рыхтуецца шэраг візітаў кіраўнікоў дзяржаваў у нашу краіну. Але зноў жа невядома, пра каго вядзецца гаворка.

Кіраўнік МЗС падкрэсліў, што Беларусь не арыентуецца толькі на Захад, праца ідзе "па ўсіх накірунках".

Прапрацоўваюцца візіты Аляксандра Лукашэнкі ў краіны Захаду
Уладзімір Макей. Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі